КДБ затрымала мінчука, які падбухторваў замежнага інвестара да хабару
Гаворка ішла пра 330 тысяч долараў.
Мінчук прапановаў інвестарам за гэтую суму дамовіцца, каб ім далі магчымасць распрацоўваць радовішча гранітнага друзу на Гомельшчыне. Як перадае interfax.by, гэтыя грошы мінчук нібыта мусіў перадаць чыноўнікам, упаўнаважаным прымаць адпаведныя рашэнні.
На затрыманага пачалі крымінальную справу.
У КДБ кажуць, што цяпер высвятляюцца ўсе акалічнасці супрацьпраўнай дзейнасці затрыманага. Таксама правяраецца датычнасць чыноўнікаў да дзейнасці мінчука.
Фота — i-g-t.org