КДБ затрымаў змагара з арганізаванай злачыннасцю Уладзіміра Ціхіню
Камітэт дзяржаўнай бяспекі затрымаў былога начальніка 2-га аддзялення ГУБАЗіК МУС Уладзіміра Ціхіню.
У каментары "Нашай Ніве" затрыманне Ціхіні пацвердзіў яго сын: "Бацька быў затрыманы 24 студзеня, знаходзіцца ў СІЗА КДБ". Разам з тым, сын сцвярджае, што затрыманне не звязанае з хабарам.
Уладзімір Ціхіня яшчэ з 1990-х гадоў лічыўся галоўным змагаром са злодзеямі ў законе. У адстаўку ён сышоў у снежні 2019 года, атрымаўшы пры гэтым ганаровы медаль МУС.
Адной з апошніх спраў Ціхіні было расследаванне гучнага забойства беразінскага бізнэсоўца Мяцельскага. Яго знайшлі ў згарэлым аўтамабілі ў верасні 2016 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.