Кевін Лаланд узначальвае спіс самых надзейных брамнікаў турніру
У галкіпера зборнай Беларусі — найлепшы адсотак адбітых кідкоў (96,36%).
Таксама Лаланд адзначыўся найменшай колькасцю прапушчаных шайбаў за матч — 0,66.
На другім месцы размясціўся брамнік Канады Бэн Скрывенс, які ў сярэднім за гульню прапускае 1,31 шайбы.
Іншы беларускі брамнік Віталь Коваль апусціўся на 11-е месца: яго адсотак адбітых кідкоў складае 89,33%, інфармуе tribuna.com.
Дарэчы, брамнік зборнай Расіі Андрэй Васілеўскі апярэджвае Лаланда па адсотку адбітых кідкоў і па сярэдняй колькасці галоў за матч. Аднак расіянін правёў менш за 40% гульнявога часу каманды.
Фота Лаланда — belarushockey.com