Хакеісты мінскага "Дынама" на выездзе разграмілі "Куньлунь"

"Дынама-Мінск" выйграла ў "Куньлуня" / Sputnik
"Дынама-Мінск" выйграла ў "Куньлуня" / Sputnik

Хакеісты мінскага "Дынама" 26 студзеня гулялі ў гасцях у "Куньлуня" ў рамках чэмпіянату КХЛ. Гульня скончылася разгромнай паразай гаспадароў — 1:5 (0:1, 0:2, 1:2).

Лік у матчы на шостай хвіліне адкрыў Віталь Пінчук. У другім перыядзе Ігар Мартынаў і Данііл Сацішвілі павялічылі адрыў. У апошняй траціне гульні "зубры забілі яшчэ дзве шайбы — адзначыліся Нік Мерклі і Седрык Пакет.

Толькі на апошняй хвіліне гульні гаспадары змаглі "размачыць" лік.

Пасля 56 гульняў "Дынама-Мінск" мае 56 ачкоў і вярнулася ў зону плэй-оф — займае восьмае месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ.

У суботу, 28 студзеня, "зубры" ў сябе дома прымуць ніжагародскае "Тарпеда".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі