"Кіберпартызаны" ўзламалі сайт ХК "Дынама-Мінск"
Такі некралог паставілі хакеры на сайт мінскага "Дынама" / скрыншот, t.me/cpartisans
"Кіберпартызаны" ўзламалі сайт хакейнага клуба "Дынама-Мінск" і размясцілі там некралогі Аляксандру Лукашэнку.
Прэс-служба клуба паведаміла ў сваім тг-канале, што кантроль над сайтам страчаны.
"Сайт ХК "Дынама-Мінск" быў узламаны і цяпер не кантралюецца клубам. На дадзены момант вядуцца неабходныя работы па аднаўленні доступу", — гаворыцца ў паведамленні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.