“Хаваюць сляды ваенных злачынстваў”: расіяне зносяць шматпавярховікі ў Марыупалі

Масавае знішчэнне шматпавярховікаў у Марыупалі / Maxar Technologies
Масавае знішчэнне шматпавярховікаў у Марыупалі / Maxar Technologies

Расіяне масава зносяць шматпавярховыя будынкі ў акупаваным Марыупалі. Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі ад Maxar Technologies.

Яны не спыняюцца на дасягнутым. Цяпер яны вызначаюць будынкі і хаваюць сляды сваіх ваенных злачынстваў, у той жа час руйнуючы нашу памяць, нашы кватэры, наша мінулае шчаслівае жыццё, — каментуюць тое, што адбываецца, у гарадскім савеце.

За час аблогі праз абстрэлы расійскіх войскаў пацярпелі 2257 шматкватэрных дамоў, піша @hromadske_ua. Гэта 90% жылога фонду. Усяго было разбурана больш за 50% шматпавярховых будынкаў — 1356 дамоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі