Хлопчык на ланцугу. Бацька прыкоўваў сына да батарэі — каб той вучыў урокі
Ланцугом да батарэі
У Мазырскім раёне бацька прыкоўваў сына ланцугом да батарэі — каб не ўцякаў з дому і вучыў урокі. Падчас планавага наведвання сям'і 12-гадовага хлопчыка на ланцугу знайшлі педагогі школы.
У хлопчыка памерла маці, і бацька выхоўваў яго адзін. З 2022 года падлетак рэгулярна ўцякаў з дому, прагульваў заняткі, здзяйсняў дробныя крадзяжы. Але цяпер сітуацыя зменіцца: яго збіраюцца змясціць у прытулак.
Бацьку ж за тое, што саджаў сына на ланцуг, пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады і штрафам у чатыры тысячы рублёў.
"Гвалт у Беларусі цяпер паўсюль". Чаму чыноўнікі супраць закона?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.