Хто будзе плаціць новы падатак на грыбы і ягады

За сабраныя грыбы і  ягады трэба будзе заплаціць
За сабраныя грыбы і  ягады трэба будзе заплаціць

У новай рэдакцыі Падатковага кодэкса з'явілася норма, згодна з якой даходы фізічных асобаў "ад продажу раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі са свайго ўчастка, грыбоў, ягад, лекавых раслін, арэхаў" могуць абкладацца падаходным падаткам. Заплаціць давядзецца, калі падатковая праверыць вашыя даходы і выдаткі і высветліць, што даходы (за год) перавысілі 200 базавых велічынь (6400 рублёў), і вы выкарыстоўвалі іх, каб набыць маёмасць.

На суму даходу, якая перавышае 6400 рублёў, будзе даналічаны падатак — 10%.

Нядаўна пытанне пра гэты новы падатак задалі Лукашэнку. "Гэта дзікасць, дурнота поўная, — адрэагаваў ён. — Людзі могуць спакойна, не турбуючыся пра якія-небудзь падаткі, збіраць грыбы, ягады і іншыя дзікаросы".

Але выявілася, што хоць і дзікасць, і дурнота, але таксама і новая норма ў беларускім заканадаўстве пры Лукашэнку. Механізм збору гэтага падатку ўведзены і сёння дзейнічае. У Міністэрстве па падатках і зборах няма інфармацыі, што яго адменяць. Пра гэта распавяла намесніца міністра Эла Сяліцкая, на прамую лінію да якой датэлефанавалася чытачка сайта "Люстэрка".

"У гэтай сітуацыі [калі на грошы з продажу грыбоў і ягад будзе набыты аўтамабіль. — Еўрарадыё] вы проста дасце тлумачэнне, якім чынам гэтую крыніцу даходаў атрымалі. Не давядзецца вам плаціць, — сказала намеснік міністра. Але тут жа дадала. — А давядзецца плаціць , калі падатковым органам будзе выяўлена, што выдаткі, якія вы панеслі, перавышаюць даходы, якія вы атрымалі. Тады на розніцу налічаць падаходны падатак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі