Хто спрабуе “азалаціцца” на імёнах Герасімені і Леўчанкі — эфір
Аляксандр Апейкін / Еўрарадыё
Вядомыя беларускія спартоўцы Аляксандра Герасіменя, Алена Леўчанка нечакана знайшлі свае імёны ў спісе асоб, датычных да нейкага замежнага фонда. Сутнасць не ў назве, а ў тым, што сваёй згоды на ўдзел у працы таго фонду спартсменкі не давалі.
Як працуюць такога кшталту фонды і ці могуць яны выкарыстоўваць імёны тытулаваных спартсменаў без іх згоды? Ці быў зафіксаваны факт нейкіх фінансавых махінацый ці афёры з боку фонду і якое дачыненне да гэтай сітуацыі мае Беларускі фонд спартовай салідарнасці? Ці чакаць вяртання расійскіх і беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускага фонда спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.