Хто яны — музыкі халоднай хвалі і людзі з Усходу? Стрым з Плоткам і Сасункевічам
Кадр з кліпа "Apošnija Tancory" гурта Sož
17 студзеня ў варшаўскім клубе Chmury пройдзе фестываль “Людзі Усходу. Беларуская халодная хваля”. На сцэну выйдуць пост-панк-гурты, якія спрабуюць дагрукацца да слухача ў эміграцыі.
Як гэта — пачынаць альбо працягваць у новай краіне, калі ты не "Пятля" і не Вольскі і не прывёз сваю публіку з сабой чатыры гады таму? Што чакае беларускія маладыя гурты ў эміграцыі? Наколькі верагодная іх інтэграцыя ў польскую культуру і ці патрэбна яна ўвогуле?
Пра гэта ды іншае гутарым з фронтмэнам гурта Sož Алесем Плоткам і удзельнікам каманды "Сербский нож" Сяргеем Сасункевічам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.