Кідалі камяні і петарды: Памежслужба Польшчы аб спробе мігрантаў перайсці мяжу

Памежная служба Польшчы паведамляе пра дзве спробы сілай фарсіраваць мяжу / twitter.com/Straz_Graniczna​
Памежная служба Польшчы паведамляе пра дзве спробы сілай фарсіраваць мяжу / twitter.com/Straz_Graniczna​

У ноч на аўторак група мігрантаў спрабавала сілай прарвацца ў Польшчу, паведамілі ў польскай Памежнай службе. Інцыдэнт адбыўся на ўчастку каля мястэчка Шудзялава ў 2.30.

"Група агрэсіўных замежнікаў спрабавала сілай перасекчы беларуска-польскую мяжу", — расказалі ў ведамстве.

Там таксама адзначылі, што ў бок польскіх афіцэраў і салдат ляцелі "камяні, металічныя трубкі і петарды". Спроба парушэння мяжы была спыненая.

Усяго за суткі незаконна трапіць у Польшчу спрабавалі 134 чалавекі. Спробаў сілавога пераходу было дзве. Акрамя інцыдэнту ў раёне Шудзялава мігранты спрабавалі фарсіраваць мяжу каля мястэчка Мельнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі