Кіеў за 3 дні 2.0: пра прэвентыўны ўдар і “стаўку на каліноўцаў” — эфір з Магдам

Яўген Магда / Еўрарадыё
Яўген Магда / Еўрарадыё

Тэма новага наступу расійскіх, а магчыма сумесна і з беларускімі, войскаў на Украіну з тэрыторыі Беларусі апошнім часам рэгулярна ўзнімаецца на розных узроўнях — ад Генштаба Узброеных сіл Украіны і адміністрацыі Зяленскага да шараговых украінскіх салдат, што знаходзяцца на мяжы з Беларуссю. Прагнозы па тэрмінах і ўдзеле ў наступе беларускага войска розныя, прадказанні выніку нападу практычна аднолькавыя — без шансаў. Пытанне ролі ва ўсім гэтым беларускага грамадства і дэмакратычных сіл фактычна не ўзнімаецца…


Ці гатовы Кіеў па прыкладзе Лукашэнкі да прэвентыўнага ўдару? Што ад яго стрымлівае і пры чым тут “беларускі бітум”? Якую ролю ў супрацьстаянні новаму наступу адводзіць Кіеў беларускім добраахвотнікам, беларускаму грамадству і апазіцыі на чале з Ціханоўскай ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўгенам Магдам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі