Кім Чэн Ын паказаў свету сваю дачку
Кім назірае за запускам ракеты / North Korea's Korean Central News Agency via Reuters
Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын упершыню з'явіўся на публіцы з дачкой, піша ВBС.
Пра асабістае жыццё Кіма вядомае вельмі мала. Медыя дапускаюць, што дзяўчыну клічуць Кім Чу Э. Яна была поруч з Кімам у час выпрабаванняў найбуйнай у КНДР міжкантынентальнай балістычнай ракеты.
Здымкі з'явіліся ў паўночнакарэйскім дзяржаўным інфармагенцтве KCNA. На фота Кім і дачка трымаюцца за рукі, гавораць з афіцыйнымі асобамі, аглядаюць ракеты і назіраюць за запускам са спецыяльнай пляцоўкі.
Эксперт па пытаннях Паўночнай Карэі з цэнтра Стымсана ў Вашынгтону Майкл Мадден лічыць, што з'яўленне на публіцы з дачкой — знак канкурэнтным элітам. Кім Чэн Ын — чацвёрты прадстаўнік сваёй сям'і, які кіруе КНДР. Гэтымі здымкамі ён, мяркуе эксперт, дэманструе, што і наступнае пакаленне дынастыі гатова ўзяць уладу ў свае рукі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.