Кіраўніца прадстаўніцтва ЕС: беларускія грошы "сталі больш падобныя на еўра"

Кіраўніца прадстаўніцтва ЕС: беларускія грошы "сталі больш падобныя на еўра"

Старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павел Калаўр назваў дэнамінацыю, якая прайшла ў нашай краіне, паспяховай. У аўторак ён сустрэўся з кіраўніцай прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын. Падчас сустрэчы Калаўр падзякаваў банкаўскай сістэме за паспяховую падрыхтоўку і правядзенне дэнамінацыі. Перыяд яе падрыхтоўкі ён назваў "вельмі складаным", інфармуе БЕЛТА.

Старшыня праўлення Нацбанка распавёў, што перад дэнамінацыяй беларускія банкі вывучалі досвед шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, якія раней яе праводзілі. Ідзе пастаянны працэс удасканальвання тэхналогій.

Кіраўніца прадстаўніца ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын сказала на сустрэчы з Паўлам Калаўрам, што ў яе новыя беларускія банкноты "ляжаць у кішэні". Яна мяркуе, што пасля дэнамінацыі еўрапейцам, якія прыязджаюць у Беларусь, будзе значна прасцей лічыць беларускія грошы. Да таго ж, адзначыла Віктарын, новыя банкноты папулярызуюць культурную архітэктурную спадчыну. Таксама яна звярнула ўвагу на тое, што беларускія грошы "сталі больш падобныя на еўра".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі