Кіраўніцтва "Мінсктранса" абяцала не падымаць кошты на праезд да канца 2017-га

Кіраўніцтва "Мінсктранса" абяцала не падымаць кошты на праезд да канца 2017-га

У Мінску, як і ў іншых рэгіёнах Беларусі павышаюць кошт праезду ў грамадскім транспарце. Між тым у красавіку 2017 года гендырэктар "Мінсктранса" Лявонцій Папянок заяўляў, што да канца года кошты на праезд павышацца не будуць. Па словах чыноўніка, самаакупнасць перавозак у грамадскім транспарце і так дасягнула рэкорднай вышыні — 60%. 

Адмову ад больш высокіх коштаў на квіткі чыноўнік тады тлумачыў эканамічнымі і сацыяльнымі ўмовамі беларусаў: "Павысіўшы праязныя тарыфы, можна атрымаць і зваротны эфект. Больш страціць, чым здабыць, бо проста з'явіцца большая колькасць безбілетнікаў".

Мяркуючы па цяперашніх намерах "Мінсктранса", эканамічныя ўмовы беларусаў за паўгода палепшыліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі