Кіраўніцтва справаў прэзідэнта прадае БМВ, які шукае Інтэрпол

Кіраўніцтва справаў прэзідэнта прадае БМВ, які шукае Інтэрпол

Гандлёвы дом "Усходні", які займаецца продажам канфіскату і належыць Кіраўніцтву справаў прэзідэнта, прадае аўтамабіль БМВ, абвешчаны ў вышук па лініі Інтэрполу. 

BMW Х5 (2011 года выпуску) прадаюць за 65 540 рублёў (крыху менш за 34 тысячы долараў). 

У поўным апісанні аўто дадаецца, што яно "знаходзіцца ў вышуку па лініі Інтэрпола, эксплуатацыя магчымая толькі на тэрыторыі РБ". 

Дарэчы, гэта не першы падобны казус у гандлёвым доме "Усходні". Як распавядала Еўрарадыё, у 2009 годзе тут прадавалі спайсы, канфіскаваныя ў наркагандляроў. 

Кіраўніцтва справаў прэзідэнта прадае БМВ, які шукае Інтэрпол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі