Кіраўніцу Саюза палякаў судзяць за арганізацыю кірмашу на Казюкі (відэа)

Кіраўніцу Саюза палякаў судзяць за арганізацыю кірмашу на Казюкі (відэа)

У судзе Ленінскага раёна Гродна пачаўся разгляда адміністрацыйнай справы Анжалікі Борыс — старшыні не прызнанага дзяржавай Саюза палякаў Беларусі. 

Падтрымаць яе прыйшлі каля ста чалавек, таму месца ў зале хапіла не ўсім. Сярод іншых — палітык Аляксандар Мілінкевіч, журналіст Анджэй Пачобут, экс-старшыня СПБ Тадэвуш Гавін, паведамляе Радыё "Свабода". 

Борыс вінавацяць у незаконнай арганізацыі масавага мерапрыемства. Нагодай стаў традыцыйны кірмаш Казюкі, які адбыўся ва ўнутраным дворыку побач з польскім консульствам 3 сакавіка. Гэтую імпрэзу Саюз палякаў і польскае генконсульства ладзілі сёлета ўжо дваццаты раз, і ніколі раней улады не выказвалі прэтэнзіяў. 

На судзе Анжаліка Борыс не прызнала сваёй віны, бо ладзіла кірмаш у адпаведнасці са статутам СПБ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі