Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі налічыў "7 спробаў каляровых рэвалюцый"

Дзмітрый Крутой

Дзмітрый Крутой / БЕЛТА

Кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Крутой налічыў "7 спробаў каляровых рэвалюцый" у Беларусі. Ён падкрэсліў, што "ўсе яны праваліліся". У панядзелак Крутой (былы пасол РБ у РФ) быў у Маскве на прыёме, арганізаваным пасольствам РБ з нагоды 3 ліпеня (Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь). "Мы нікому не пагражаем, ні з кім не збіраемся ваяваць", — гаварыў ён.

Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, у Беларусі "міралюбная знешняя палітыка". Але пры гэтым кіраўнік Генштаба РБ нядаўна прыгразіў выкарыстаць тактычную ядзерную зброю, пра што паведамілі сусветныя СМІ.

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі ў сваім выступе паскардзіўся, што РБ з 1997 года знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі. Што да "каляровых рэвалюцый", то па версіі Крутога інспіравалі іх нейкія "знешнія сілы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі