Кіраўнік адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта падаў у адстаўку

Паводле дадзеных крыніцы “Інтэрфакс-Украіна”, такое рашэнне Сяргея Лёвачкіна магла быць выкліканым нязгодай з дзеяннямі міліцыі ў разгоне Еўрамайдана ў цэнтры Кіева.



ЗША асуджаюць сілавы разгон праваахоўнікамі мітынгоўцаў і заклікаюць урад Украіны да павагі прынцыпаў свабоды слова і свабоды сходаў, гаворыцца ў заяве амбасады ЗША ў Украіне.



Амбасадар ЗША ў Украіне Джэфры Пайет заявіў, што Злучаныя Штаты перасцерагаюць ўкраінскую ўладу ад прымянення сілы супраць мітынгоўцаў у Кіеве і папярэджваюць аб сур'ёзных наступствах для двухбаковых адносін у выпадку разгону Еўрамайдана.



Увечары 29 лістапада ўдзельнікі кіеўскай акцыі прынялі рэзалюцыю, прызначыўшы народны сход апоўдні 1 снежня. Мітынгоўцы таксама запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і прапанавалі стварыць каардынацыйную раду Еўрамайдана.



Сёння, а чацвёртай раніцы, спецназ ачапіў плошчу, а затым сілком выціснуў мітынгоўцаў. Пры гэтым, як адзначаюць відавочцы, сілавікі збівалі ўсіх запар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі