Кіраўнік "Белнафтахіма" патлумачыў, чаму бензін даражэе кожны тыдзень

Запраўка "Белнафтахім". Фота: TUT.by
Запраўка "Белнафтахім". Фота: TUT.by

Кіраўнік "Белнафтахіма" Андрэй Рыбакоў у эфіры тэлеканала АНТ распавёў, чаму бензін у Беларусі рэгулярна даражэе. 7 кастрычніка адбылося 19-е падаражэнне аўтамабільнага паліва за год. Звычайна кошты растуць на 1 капейку.

Па словах Рыбакова, уся справа ў цане на нафту на сусветных рынках і ў занадта стабільным курсе беларускага рубля:

Руководитель “Белнефтехима” объяснил, почему бензин дорожает каждую неделю

"На рынку сітуацыя несуцяшальная. Кошт нафты маркі Brent расце, прычым гэты вектар дастаткова "жорстка" актуалізавалася на апошнім тыдні і дасягнуў $85 за барэль. Калі браць дынаміку за год — гэта плюс 40% да пачатку года, калі браць на 1 кастрычніка мінулага года — гэта плюс 60%.

Адэкватнага павелічэння цаны на нафтапрадукты на працягу года не адбывалася. Адэкватнага я маю на ўвазе — не з пункта гледжання беларускага рубля, а зыходзячы з усіх фактараў, а гэта ў тым ліку і курс нацыянальнай валюты. 80% у сабекошце нафтапрадуктаў займае кошт нафты.

Сітуацыя на ўнутраным рынку краіны зараз з'яўляецца глыбока стратнай для нашых нафтаперапрацоўчых заводаў. Планамернае павелічэнне цаны на паліва за апошнія 1,5 месяца толькі дазволіла утрымацца на адным месцы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі