Кіраўнік Брэста расказаў пра наступствы для бальніцы пажару ў кіслародным цэху

Пажар на тэрыторыі Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы ў бытавым памяшканні кіслароднай станцыі
Пажар на тэрыторыі Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы ў бытавым памяшканні кіслароднай станцыі

Кіраўнік Брэста Аляксандр Рагачук расказаў пра наступствы для бальніцы пажару ў кіслародным цэху:

"Падача кіслароду ў палаты бальніцы не спынялася, станцыя працавала бесперабойна. Кіслародная станцыя працуе ў штатным рэжыме. Пацыенты, якія маюць патрэбу ў кіслародзе, атрымліваюць яго ў неабходнай колькасці", — сказаў кіраўнік Брэста Аляксандр Рагачук.

Учора раніцай на тэрыторыі Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы ў бытавым памяшканні кіслароднай станцыі адбылося ўзгаранне.

МНС аператыўна ліквідавалі пажар. Агонь не закрануў памяшкання, дзе захоўваліся балоны з кіслародам.

У выніку пажару загінуў работнік кіслароднай станцыі.

Глава Бреста рассказал про последствия для больницы пожара в кислородном цеху

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі