На Міншчыне затрымалі кіраўніка дзяржпрадпрыемства па перавозках
Гендырэктар прымушаў работнікаў працаваць дарма на яго ўласнай будоўлі.
Праваахоўнікі Мінскай вобласці затрымалі гендырэктара дзяржаўнага прадпрыемства ў сферы пасажырскіх і іншых перавозак. Яго падазраюць у крадзяжы і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Мінскай вобласці Ігар Бычко.
Мужчыну падазраюць у тым, што ў 2010-2014 гадах ён сістэматычна прымушаў падначаленых працаваць на будаўніцтве і рамонце сваёй нерухомасці ў працоўны час. Пры гэтым работнікі не мелі адпаведнага афармлення і аплаты.
Таксама дырэктар дзяржпрадпрыемства падазраюць у тым, што ён раскрадаў маёмасць паначаленага прадпрыемства. У выніку арганізацыя зазнала шкоду ў буйным памеры.
Мужчыну ўзялі пад варту.
Фота — sled.net.ua