Кіраўнік Еўракамісіі падчас сустрэчы ў Бруселі назваў Зяленскага "новым сябрам"

Кіраўнік Еўракамісіі падчас сустрэчы ў Бруселі назваў Зяленскага "новым сябрам"

4 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі здзяйсняе свой першы замежны візіт. Ён прыляцеў у Брусель. Ужо адбылася сустрэча з кіраўніком Еўракамісіі Жанам-Клодам Юнкерам. Журналісты спыталі ў Юнкера, ці не сумуе ён па былым прэзідэнце Украіны Пятру Парашэнку, якога называў сябрам. "Я маю новага сябра", — сказаў ён. "Я лепш. Новы сябар лепшы за старога", — цытуе словы ўкраінскага прэзідэнта УНІАН.

Таксама ў Зяленскага запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Еўрасавета Дональдам Тускам, генсекам NATO Енсам Столтэнбергам, прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі