Кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай
6 ліпеня кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль сустракаецца ў Літве са Святланай Ціханоўскай. Гэта апазначана ў яго штотыднёвым раскладзе. Сустрэча прызначана пасля перамоваў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.
Сустрэча кіраўніка Еўрасавета з лідарам Літвы будзе прысвечана адносінам з Расіяй і Беларуссю, нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі і абароне усходніх межаў Еўрапейскага Саюза і пытанням бяспекі на БелАЭС. Таксама дэлегацыя наведае літоўска-беларускую мяжу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.