Кіраўнік кампаніі IBA прызнаў, што да іх ёсць пытанні па выплаце падаткаў

Кіраўнік кампаніі IBA прызнаў, што да іх ёсць пытанні па выплаце падаткаў

Правахоўныя органы Беларусі маюць пытанні да кампаніяў IBA Group па выплаце падаткаў. Пра гэта, па звестках парталу tut.by, саўладальнік і старшыня праўлення IBA Group Сяргей Ляўцееў паведаміў у каментары супрацоўнікам кампаніі.

"Да нашых кампаніяў сапраўды ёсць пытанні ў частцы карэктнасці выплаты падаткаў, але кампаніі ды кіраўніцтва працуюць у штатным рэжыме. Мы цалкам адкрытыя для супрацоўніцтва з кантралюючымі органамі і спадзяемся, што сутнасць прэтэнзій у бліжэйшы час будзе растлумачаная і ўрэгуляваная", — гаворыцца ў заяве Ляўцеева.

Таксама Ляўцееў паведаміў, што "справа IBA" не мае ніякай сувязі з іншымі падзеямі, якія асвятляюцца ў СМІ.

Звесткі аб праблемах у IBA Group з'явіліся ўвечары 16 жніўня. Паведамлялася, што праваахоўнікі затрымалі першага намесніка старшыні праўлення IBA Group, дырэктара па распрацоўцы ПА, гендырэктара IBA IT Park Сяргея Акуліча. Звесткі пра самога Ляўцеева былі супярэчлівыя. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіраўнікоў кампаніі падазравалі ў нявыплаце падаткаў. Справай нібыта займаецца Следчы камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі