Кіраўнік Мінабароны Арменіі не прыехаў у Мінск на пасяджэнне АДКБ

Кіраўніка Мінабароны Арменіі сярод кіраўнікоў дэлегацый на плошчы Перамогі ў Мінску няма / @modmilby
Кіраўніка Мінабароны Арменіі сярод кіраўнікоў дэлегацый на плошчы Перамогі ў Мінску няма / @modmilby

Міністр абароны Арменіі Сурэн Папікян не прыехаў у Мінск для ўдзелу ў пасяджэнні Рады кіраўнікоў Мінабароны АДКБ. Пра гэта піша "Інтэрфакс" са спасылкай на прэс-службу ваеннага ведамства Арменіі. Нагадаем, у Мінску сёння праходзіць сустрэча кіраўнікоў абаронных ведамстваў арганізацыі. У АДКБ уваходзяць Беларусь, Расія, Казахстан, Кыгрызстан, Таджыкістан і Арменія. Усе краіны, за выключэннем Арменіі, прадстаўленыя на ўзроўні міністраў. Ад Ерэвана ў Мінск накіравалі прадстаўніка Мінабароны Арменіі ў Аб'яднаным штабе Арганізацыі Артака Танаяна, паведамляе Sputnik Беларусь.

Нагадаем, некалькі дзён таму армянскі прэм'ер-міністр Нікол Пашынян дапусціў выхад краіны з АДКБ. У Ерэване лічаць, што арганізацыя не выконвае абавязацельстваў. "Не выключаю, што Арменія можа прыняць рашэнне адносна дэ-юрэ спынення або замарожвання сяброўства ў АДКБ. Але гэта адбудзецца толькі ў тым выпадку, калі мы зафіксуем, што АДКБ выйшла з Арменіі", — казаў Пашынян. Ён таксама расказаў, што Ерэван атрымлівае прапановы аб куплі ўзбраення або вайсковай тэхнікі з іншых краін, але не можа набыць гэтую зброю праз сяброўства Арменіі ў АДКБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі