Кіраўнік МУС: мне пагражалі спаліць машыну, пісалі рознае ў пад'ездзе

Кіраўнік МУС: мне пагражалі спаліць машыну, пісалі рознае ў пад'ездзе

Сям'я міністра ўнутраных спраў генерал-лейтэнанта Івана Кубракова зазнала ціск падчас супрацьстаяння пратэстоўцаў і ўладаў. Пра гэта міністр заявіў у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня".

"Была спроба ўплыву на дзіця ў школе. Таксама пагражалі спаліць машыну, пісалі рознае ў пад'ездзе, на паштовай скрыні, пакідалі запіскі і гэтак далей. З гэтым сутыкнуліся многія міліцэйскія сем'і", — пералічыў Кубракоў. 

Ён заявіў, што сілавікі рэагавалі вельмі хутка і прыкладна ў 70% выпадкаў былі знойдзеныя аўтары і абразаў. 

Кубракоў таксама паведаміў, што ў жніўні прапаноўваў вадзіць дачку ў школу: "Дачцэ 12 гадоў. Памятаю, прапаноўваў яе ў тыя жнівеньскія дні праводзіць у школу. "Не, — адказвала, — сама пайду, я не баюся".

Пры гэтым варта дадаць, што на сілавікоў за паўгода не пачалі ніводнай крымінальнай справы за садызм на вуліцах і здзекі ў РАУСах і СІЗА. Нават забіты ў Брэсце Генадзь Шутаў у судзе быў прызнаны вінаватым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі