Кіраўнік МЗС ФРГ: Германія не ўхваліць "Паўночны паток-2" у яго цяперашнім стане

Трубаправод "Паўночны паток — 2" пракладалі па моры, каб не залежаць ад краін-транзіцёраў / gazprom.ru
Трубаправод "Паўночны паток — 2" пракладалі па моры, каб не залежаць ад краін-транзіцёраў / gazprom.ru

Германія не гатовая ўхваліць "Паўночны паток — 2" у яго цяперашнім стане, заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу ZDF кіраўніца МЗС Германіі Анналена Бербок.

"Да энергетычных праектаў мусіць прымяняцца еўрапейскае права ў галіне энергетыкі. Гэта азначае, што на цяперашні момант гэты газаправод не можа быць ухвалены", — сказала яна. Па словах міністра, праект пакуль "не адпавядае прадпісанням" ЕС.

Акрамя таго, нагадала Бербок, застаюцца адкрытымі пытанні бяспекі.

На Захадзе асцерагаюцца, што газаправод можа стаць інструментам палітычнага ціску Расіі ў рэгіёне. У прыватнасці, супраць гэтага праекта выступае Украіна, якая ў цяперашні час з'яўляецца адным з транзіцёраў расійскага газу. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў кіраўніку Украіны Уладзіміру Зяленскаму, што Вашынгтон можа зноў ўвесці санкцыі супраць "Паўночнага патоку — 2", калі Украіна сутыкнецца з энергетычнымі праблемамі з прычыны дзеянняў іншых дзяржаў.

Бербок напярэдадні ў інтэрв'ю ZDF таксама закранула адносіны Расіі і Украіны. Яна падкрэсліла, што "суверэнітэт Украіны з'яўляецца для нас асновай для ўсіх дзеянняў і ўсіх перамоваў", а таксама нагадала, што "дзверы для перамоваў адчыненыя заўсёды і ў любы час". Усе бакі, на яе думку, павінны вярнуцца за стол перамоваў разам з Расіяй, па магчымасці — у нармандскім фармаце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі