Кіраўнік МЗС Польшчы шакаваны намерам суддзі прасіць палітычны прытулак у РБ
Радаслаў Сікорскі
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі шакаваны інфармацыяй пра суддзю Томаша Шмыта, які вырашыў прасіць палітычны прытулак у Беларусі.
"Я не магу гэта каментаваць. Гэта абсалютна шакуючы выпадак", — перадае onet.pl словы Сікорскага.
Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства заявіў, што пра гэтую справу даведаўся падчас размовы з журналістамі. "У нас некалі ўжо быў здраднік, і, здаецца, гэта падобны выпадак", — дадаў ён. (Верагодна, маецца на ўвазе гісторыя з вайскоўцам Эмілем Чэчкам, які ўцёк у Беларусь у снежні 2021 года, а ў сакавіку 2022-га быў знойдзены павешаным.)
Як распавядала Еўрарадыё, 6 траўня польскі суддзя Томаш Шмыт абвясціў, што просіць палітычнага прытулку ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.