Кіраўнік Партыі БНФ расказаў пра магчымыя "крамлёўскія сцэнары" на выбарах
Сойм Партыі БНФ прайшоў у Мінску ў суботу. У сваім выступе старшыня партыі Аляксей Янукевіч заявіў, што на цяперашніх выбарах прэзідэнта Беларусі крамлёўскага кандыдата няма, але можа быць рэалізаваны распрацаваны Масквой сцэнар. Аляксей Янукевіч мяркуе, што ён прадугледжвае наменклатурны пераварот, які на фоне пратэстных выступаў апазіцыі можа прывесці да правядзення паўторных выбараў.
"У такім выпадку Крэмль будзе зацікаўлены ў вылучэнні свайго кандыдата. Цяпер жа ў ім няма сэнсу, бо Цэнтрвыбаркам наўрад ці аб'явіць перамогу якога-небудзь іншага прэтэндэнта, акрамя Лукашэнкі", — цытуе словы Янукевіча БелаПАН.
Палітык мяркуе, што ў выпадку перамогі на выбарах Лукашэнкі Крэмль сваёй задачай паставіць рэалізацыю сцэнара, вынікам якога стане пераўтварэнне апазіцыі. Яе частка пачне крытыкаваць кіраўніка дзяржавы за няздольнасць дамаўляцца з Расіяй.