Кіраўнік "Уралхіма" сказаў, што не фінансаваў пратэсны тэлеграм-канал у РБ

Дзмітрый Мазепін / kommersant.ru, фота Дзмітрыя Азарава​
Дзмітрый Мазепін / kommersant.ru, фота Дзмітрыя Азарава​

Генеральны дырэктар "Уралхіма" Дзмітрый Мазепін заявіў, што ні ён, ні ягоная кампанія не фінансавалі пратэсны тэлеграм-канал, які беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкім.

"Я магу адказаць проста і шчыра: ні я, ні мае кампаніі ніколі не фінансавалі азначаны тэлеграм-канал",цытуе Мазепіна агенцтва ТАСС.  

Ён таксама сказаў, што добра разумее становішча Рамана Пратасевіча, з падачы якой Мазепіна пачалі падазраваць у фінансаванні беларускага пратэснага тэлеграм-канала. "Яму пагражае найвышэйшая мера пакарання", — адзначыў Мазепін. Але ён, па яго словах, добра разумее і аўтараў "дадзенай палітычнай меладрамы, якія хацелі б паказаць заходні план захопу Беларусі з боку заходніх спецслужбаў з аднаго боку, з другога — чарговы раз паказаць расійскі след".

Кіраўнік "Уралхіма" нагадаў, што "гэтыя ж аўтары ўжо казалі пра гісторыі Міка і Ніка, пра "вагнераўцаў", і цяпер камусьці захацелася развіць гісторыю пра расійскую кампанію, якая мае дачыненне да фінансавання гэтага праекта". Гэтыя выказванні Мазепіна прыводзіць агенцтва РІА Навіны.

Затрыманы беларускімі ўладамі журналіст Раман Пратасевіч у "інтэрв'ю" тэлеканалу АНТ заявіў, што гэты пратэсны тэлеграм-канал нібыта спансаравала кампанія вядомага расійскага алігарха, якая "звязаная з Уралам і горнай здабычай". Пры гэтым ні саму кампанію, ні імя алігарха ён не назваў. Аднак у СМІ з'явіліся здагадкі, што гаворка ідзе пра Дзмітрыя Мазепіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі