Кіраўніка Мінгарвыканкама прызначылі чальцом Савета Рэспублікі
Адпаведны загад даў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў старшыню Мінгарвыканкама Андрэя Шорца чальцом Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі.
Нагадаем, Шорац быў прызначаны старшынёй Мінгарвыканкама 6 лістапада. Да гэтага 41-гадовы чыноўнік кіраваў Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі.