Кіраўніка праўладнага саюза журналістаў занеслі ў базу "Міратворац"

Андрэй Крывашэеў / БЕЛТА​
Андрэй Крывашэеў / БЕЛТА​

Кіраўнік праўладнага Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў занесены ў базу "Міратворац".

Гэта неафіцыйны рэсурс, створаны ва Украіне ў разгар расійска-ўкраінскага канфлікту. Яго стваральнікі просяць праваахоўныя органы краіны разглядаць публікацыю на сайце прозвішчаў "як заяву аб здзяйсненні гэтым грамадзянінам усвядомленых дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі Украіны, міру, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку, а таксама іншых правапарушэнняў".

Крывашэева, які даволі часта выступае ў дзяржСМІ, уключылі ў базу за антыўкраінскую прапаганду, распаўсюд "крамлёўскай" прапаганды, а таксама за "ўдзел у актах гуманітарнай агрэсіі супраць Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі