Кіроўца БМВ перавысіў хуткасць на 104 км у гадзіну і наездзіў на 20 мільёнаў

Кіроўца БМВ перавысіў хуткасць на 104 км у гадзіну і наездзіў на 20 мільёнаў

ДАІ склала рэйтынг парушальнікаў ПДР і герояў фотафіксацыі ў 2015 годзе. На першым месцы — 43-гадовы мінчук, які трапіў на здымкі фотарадараў 69 разоў. Максімальнае перавышэнне хуткасці — на 55 км/гадз. (ехаў з хуткасцю 115 км/гадз.), сума штрафаў за год склала 20 325 000 рублёў.

Другое месца ў рэйтынгу заняў 36-гадовы мінчук з 68 парушэннямі і максімальным перавышэннем на 104 км/гадз. (ехаў з хуткасцю 154 км/гадз.), сума штрафаў — 20 295 000 рублёў.

Абодва рэкардсмены ездзяць на аўто маркі БМВ.

Трэцяе месца заняў 49-гадовы жыхар сталіцы з 57 парушэннямі і максімальным перавышэннем на 88 км/гадз. (ехаў 148 км/гадз.), сума штрафаў — 16 545 000 рублёў.

 

Жыхар Магілёва парушыў ПДР 97 разоў

Больш за 50 парушэнняў ПДР маюць 27 жыхароў Беларусі. Абсалютны рэкардсмен — жыхар Магілёва, які парушыў правілы 97 разоў за 2015 год (агулам жа 25-гадовы кіроўца паспеў парушыць ПДР 207 разоў). Ён перавышаў хуткасць, кіраваў без дакументаў незарэгістраванымі транспартнымі сродкамі без тэхагляду.

Другое месца мае 24-гадовы жыхар Гомеля — уладальнік Мэрсэдэса і Лексуса за год 71 раз быў аштрафаваны за непрышпіленыя рамяні бяспекі, таніроўку, паўторнае парушэнне хуткасці. У кастрычніку яго пазбавілі правоў кіроўцы, але ён працягваў ездзіць і нават трапіў у ДТЗ.

Ганаровае трэцяе месца — у жыхара Мінска, які парушыў ПДР 71 раз: непрышпіленыя рамяні бяспекі, перавышэнне хуткасці, ДТЗ. Яго таксама пазбавілі правоў.

Агулам за 2015 год кіроўцы парушылі правілы больш за 2,7 мільёна разоў. Парушалі правілы 1 050 000 кіроўцаў з 3 500 000. Па адным разе правілы парушылі 735 517 чалавек, па 2-5 разоў — 571 848 чалавек, 10-20 парушэнняў маюць 17 438 кіроўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі