Кіроўца-бяспраўнік трапіў у аварыю пад Гродна і загінуў (фота)

Аўтааварыя адбылася 17 жніўня ў 5.30, інфармуе TUT.by. 26-гадовы кіроўца BMW вяртаўся з Бярозаўкі ў Навагрудак. На закругленні дарогі ўлева ён не справіўся з кіраваннем, выехаў на правую абочыну. У выніку аўтамабіль пайшоў у занос і апынуўся на паласе сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з фурай DAF.

Ад удару непрышпіленага кіроўцу выкінула на задняе сядзенне. Ён сканаў на месцы ад траўмаў.

Як паведаміў сведка на грузавіку, якога кіроўца абагнаў непасрэдна перад аварыяй, хуткасць машыны была каля 150 кіламетраў на гадзіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі