Кіроўца фуры спрабаваў нелегальна ўвезці ў Беларусь аўтазапчасткі на $42 тысячы

Кіроўца фуры спрабаваў нелегальна ўвезці ў Беларусь аўтазапчасткі на $42 тысячы

Кіроўца фуры спрабаваў нелегальна ўвезці ў Беларусь з Літвы аўтазапчасткі, якія каштуюць больш за 85 тысяч рублёў ($42 тысячы). Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта нашай краіны, здарэнне адбылося ў пункце пропуску “Каменны Лог”. Паводле дакументаў, у грузавіку знаходзіліся дызельныя рухавікі. Мытнікі вырашылі старанна агледзець транспартны сродак і знайшлі больш за 60 радыятараў і паветраных фільтраў для аўтамабіляў. Звесткі пра гэтыя запчасткі ў дакументах адсутнічалі. Кіроўца хацеў зэканоміць на незаплачаных мытных плацяжах каля 20 тысяч рублёў.

Гродзенская рэгіянальная мытня па факце недэкларавання тавару пачалі адміністрацыйны працэс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі