Кіроўца маршруткі выжыў у аварыі пад Смалявічамі, кіроўца МАЗа затрыманы

На месцы аварыі / t.me/pressmvd/
На месцы аварыі / t.me/pressmvd/

Следчы камітэт паведаміў больш дакладныя звесткі пра загінулых і пацярпелых у жахлівым ДТЗ пад Смалявічамі, дзе 20 лютага адбылося лабавое сутыкненне маршруткі і грузавіка. Загінулых 11 чалавек, у тым ліку двое непаўналетніх (ва ўзросце 13 і 14 гадоў). У СМІ былі даныя, што загінулі дзве шматдзетныя маці. Гібель кіроўцы маршруткі не пацвердзілася, ён жывы і знаходзіцца ў бальніцы! Высветлілася гэта "падчас вывучэння асоб пацярпелых". Кіроўца МАЗа затрыманы "па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства"

Паводле папярэдняй інфармацыі, агучанай 21 лютага, хуткасны рэжым кіроўцы ў смяротным ДТЗ у Смалявіцкім раёне не парушалі. Магчыма, у следства з'явіліся новыя даныя. Праводзяцца экспертныя даследаванні, "літаральна пасекундна, аднаўляецца механізм ДТЗ".

У бальніцы знаходзіцца 9 пацярпелых у аварыі. Прэс-служба Мінаховы здароўя паведамляе, што 5 з іх у вельмі цяжкім стане. Яшчэ раней са смалявіцкай бальніцы пацярпелых перавезлі ў Мінск у абласную бальніцу, у Бальніцу хуткай меддапамогі і ў РНПЦ дзіцячай хірургіі. З абласной бальніцы адну пацыентку перавялі ў МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі.

Кіроўца маршруткі выжыў у аварыі пад Смалявічамі, кіроўца МАЗа затрыманы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі