Кіроўца "Міцубісі" трапіў пад Светлагорскам у аварыю і ўцёк у лес
Пад Светлагорскам зранку 9 кастрычніка адбылося ДТЗ з удзелам "Міцубісі Паджэра" і МАЗа, паведамляе ranak.me.
Каля восьмай гадзіны раніцы за паўкіламетра ад горада на трасе Р-82 сутыкнуліся пазадарожнік і грузавік. Як адзначаюць у ДАІ, кіроўца легкавіка выехаў на сустрэчную паласу, урэзаўся ў МАЗ і вылецеў у кювет. Пацярпелых у аварыі не было.
Дарэчы, кіроўца "Міцубісі" чамусьці пасля ДТЗ уцёк у лес.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.