Кіроўца, які на машыне таксі збіў пешаходаў у Брэсце, быў п’яны

Кіроўца, які на машыне таксі збіў пешаходаў у Брэсце, быў п’яны

Кіроўца, які на машыне таксі збіў пешаходаў у Брэсце, быў п’яны. Прэс-служба ДАІ паведаміла падрабязнасці ўчорашняга здарэння.

Нагадаем, што аварыя  адбылася каля 17.30 на праспекце Машэрава. Паводле папярэдняй інфармацыі, 27-гадовы таксіст не справіўся з кіраваннем аўтамабіля “Таёта Прыус” і выскачыў на тратуар, дзе наехаў на пешаходаў. У выніку трое чалавек былі шпіталізаваныя. Пазней двух пацярпелых жанчын лекары адпусцілі дадому. У бальніцы засталася 49-гадовая мясцовая жыхарка з політраўмай, пашкоджаннем тазу і правай сцегнавой косткі.

Выяўлена, што вадзіцель кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення (1,4 праміле) і не ажыццяўляў дзейнасць па перавозцы пасажыраў.

Каментар з нагоды інцыдэнту таксама зрабіла і кіраўніцтва таксі “СІЦІ”, налепкі якой можна было пабачыць на аўтамабіле. Заяву дырэктара Віктара Вішнявецкага апублікаваў партал “Віртуальны Брэст”.  Кіраўнік паведаміў, што аўтамабіль не належыць яго фірме, аднак карыстаецца іх дыспетчарскай службай “Таксі СІЦІ”. З прадпрыемствам, якому належыць дадзены аўтамабіль, у іх заключаны адпаведны кантракт. Падчас аварыі аўтамабіль “не знаходзіўся на лініі” — апошні заказ быў а 6-й раніцы і за рулём быў іншы кіроўца. Пасля гэтага ніхто не праходзіў на ім ні “медыка”, ні “механіка”. Па словах Вішнявецкага, якім чынам п’яны кіроўца апынуўся за рулём таксі, пакуль не вядома.

Кіроўца, які на машыне таксі збіў пешаходаў у Брэсце, быў п’яны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі