Кітаец падараваў сваёй нявесце 102 кг грошай — 1,5 млн долараў
Падарункі на вяселле неслі 18 мужчын. Сярод іх былі 18 кошыкаў з пачкамі грошай.
Наяўных нявеста атрымала аж 8 мільёнаў 888 тысяч 888 юаней. Гэта прыкладна каля 1,5 млн долараў. Як адзначае РІА "Новости", лічба "восем" у Кітаі лічыцца шчаслівай і асацыюецца з заможным жыццём.
Грошы жаніх і яго сям'я пачалі збіраць за паўмесяца да вяселля. Наяўныя яны захоўвалі ў сейфах дома, але без аховы. Цяпер жа яны вярнуліся ў банк.
Дарэчы, бок нявесты ў якасці пасагу купіў дзесяць легкавых аўтамабіляў Maserati, Mercedes-Benz і іншых дарагіх марак.