Кітай паважае суверэнны статус усіх краін, якія ўваходзілі ў СССР

Заява кітайскага пасла выклікала дыпламатычны скандал / Reuters
Заява кітайскага пасла выклікала дыпламатычны скандал / Reuters

Кітайскаму МЗС давялося выступаць з тлумачэннямі з нагоды скандальнага інтэрв'ю пасла ў Францыі тэлеканалу TF1. Лу Шай публічна засумняваўся ў суверэнітэце постсавецкіх краін. Знешнепалітычнае ведамства КНР заявіла, што Пекін паважае суверэнны статус усіх краін, якія ўваходзілі ў СССР. Падкрэсліваецца, што пазіцыя Пекіна па Крыме не зведала ніякіх зменаў — афіцыйна Кітай не прызнаваў анэксаваны ўкраінскі паўвостраў часткай Расіі.

Кітайскі пасол у Францыі гаварыў, што былыя савецкія рэспублікі "не маюць сапраўднага статусу ў міжнародным праве, паколькі няма міжнароднага пагаднення, якое б замацоўвала іх статус як суверэнных краін". Што да Крыма, то Лу Шай заявіў пра яго прыналежнасць да Расіі "ад самага пачатку" і нагадаў, што яго "падарыў" Украіне савецкі кіраўнік Мікіта Хрушчоў.

Спачатку на выступ кітайскага пасла адрэагаваў французскі МЗС, які папрасіў знешнепалітычнае ведамства КНР яго пракаментаваць. З рэзкай крытыкай выступілі краіны Балтыі і Украіна, а вось рэжым Аляксандра Лукашэнкі сарамліва прамаўчаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі