Кітайскі каляндар: як стан кітайскай эканомікі ўплывае на курс рубля — эфір
Леў Львоўскі / Еўрарадыё
Ва ўмовах санкцый галоўным эканамічным партнёрам Беларусі стала Расія. Здавалася б, што ў гэтым страшнага, асабліва калі такая сувязь дазваляе нарошчваць ВУП вышэй за запланаваны. Але эканамісты не так аптымістычна глядзяць на такую залежнасць. А тут яшчэ і кітайская эканоміка пачынае падаваць непрыемныя сігналы. Якія, перакананыя эканамісты, нясуць пагрозу і беларускай эканоміцы.
Наколькі магчыма, што эканоміка Беларусі і ў 2024 годзе паўторыць поспехі года папярэдняга адносна паказчыкаў ВУП і ці састарэла “мантра аб страце незалежнасці” Беларусі? Ці сапраўды эканоміку Кітая чакаюць цяжкія часы і пры чым тут Беларусь? Чаму лукашэнкаўскі рэжым мэтанакіравана знішчае ІПэшнікаў і як на эканоміку ўплываюць рэпрэсіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.