Кітайскіх студэнтаў у Горках адправілі ў каранцін

Кітайскіх студэнтаў у Горках адправілі ў каранцін

У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі кітайскіх студэнтаў адправілі на каранцін. Хаця, як паведамляе тэлерадыёкампанія "Магілёў", вынікі аналізаў на каранавірус у іх адмоўныя.
 
У акадэміі ў Горках вучацца 13 кітайскіх студэнтаў. Яны вярнуліся ў Беларусь пасля вакацыяў, якія правялі на радзіме. 

Галоўны санітарны лекар Магілёўскай вобласці Святлана Нячай кажа, што гэтых навучэнцаў сустрэлі адмысловым аўтобусам і адвезлі ў інтэрнат акадэміі. Там для кітайскіх студэнтаў вылучылі спецыяльны блок і стварылі ўмовы каранціну з улікам інкубацыйнага перыяду. Туды маладым людзям дастаўляюць ежу ды іншыя неабходныя ім рэчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі