Кітайскія канікулы: чым яны скончацца для Лукашэнкі — эфір з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Не зважаючы на інцыдэнт з расійскім самалётам Лукашэнка паляцеў у Кітай. У сітуацыі, калі дамовіцца на сустрэчу з лідарам Кітая і так няпроста, а ў сітуацыі Лукашэнкі, якога асабліва нідзе бачыць не хочуць, адмовіцца ад палёту было немагчыма.
Што на думку заходніх аналітыкаў і палітыкаў уяўляе сабой кітайскі мірны план і ці можа ён стаць асноўным планам для замірэння? Чаго чакаць ад візіту Лукашэнкі ў Кітай і якія яго мэты? Ці змяняецца стаўленне як Захаду, так і Кіева да беларусаў пасля інцыдэнта з самалётам у Мачулішчах? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.