Кітайскія турысты зноў могуць ездзіць у РБ групамі (у іншыя краіны таксама)

Турысты з Кітая / pixabay

Турысты з Кітая / pixabay

Улады КНР дазволілі кітайскім турыстам групавыя туры ў Беларусь — і дзясяткі іншых краін.

Эпоха пандэміі ў Кітаі скончылася. Пра сваё рашэнне Міністэрства культуры і турызму краіны абвясціла ў чацвер.

Да пандэміі турысты з мацерыковага Кітая трацілі за мяжой больш, чым турысты з любой іншай краіны. Усяго ў 2019 годзе кітайскія турысты выдаткавалі па-за домам 255 мільярдаў долараў. Большая частка гэтай сумы прыпадала на групавыя туры.

Гэта ўжо трэці (і апошні) спіс краін, якія кітайскія ўлады адкрылі для сваіх турыстаў. Першая партыя была ўхваленая яшчэ ў студзені, другая — у сакавіку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі