Клуб “Dozari”: Дэмантаж мемарыяльнай дошкі замовілі не мы
Адміністрацыя клуба абвяргае інфармацыю пра тое, што мемарыяльную дошку ў гонар героя Вялікай Айчыннай вайны дэмантуюць, бо яна перашкаджае наведнікам
У “Dozari” Еўрарадыё спачатку не разумеюць. Мы тлумачым, што у дзесяці метрах ад увахода ў клуб ёсць мемарыяльная дошка ў гонар героя вайны Трыфана Лук'яновіча. У адказ супрацоўнік клуба кажа, што да дэмантажу ўстанова не мае ніякага дачынення.
“Мы ўжо звязваемся са СМІ, якія напісалі, што гэта мы здымаем дошку, каб яны далі абвяржэнне”.
24 верасня агенцтва “Interfax” сфатаграфавала, як побач з уваходам у мінскі начны клуб “Dozari” прыбіраюць мемарыяльную дошку ў гонар савецкага салдата Трыфана Лук’яновіча. У красавіку 1945 года ён вынес з лініі агня нямецкую дзяўчынку, але пры гэтым загінуў сам. Лук'яновіч — беларус, нарадзіўся пад Лагойскам. Зусім недалёка ў Мінску праходзіць уліца, названая ў яго гонар.
Фота: “Interfax”.