Кніга “Беларуская нацыянальная ідэя” — у фінале прэміі Анемпадыстава
Кніга вядоўцаў Еўрарадыё Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя" трапіла ў шорт-ліст прэміі Міхала Анемпадыстава.
Прэмія Анемпадыстава ўручаецца за найлепшую вокладку і дызайн кнігі.
Журы прэміі апублікавала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сёлетні шорт-ліст. У яго ўвайшлі шэсць вокладак, сярод якіх і праца Анатоля Лазара над кнігай Лукашука і Гарунова.
Саму вокладку арганізатары прэміі на сваёй старонцы ў Facebook "замазалі". Як паведамлялася раней, Мінская абласная экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі знайшла ў кнізе “прыкметы праяўлення экстрэмізму”. Але што менавіта трапіла пад гэтае вызначэнне, чыноўнікі казаць адмаўляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.