Кнігу Мукавозчыка прапануюць купіць рэгіянальным аддзелам культуры
Выдавецтва "Беларусь" рассылае па рэгіянальных аддзелах культуры лісты з прапановай купіць кнігу дзяржаўнага прапагандыста Андрэя Мукавозчыка "Рэвалюцыя мокрых штаноў". Абгрунтоўваецца гэта "мэтай пашырэння ідэалагічнай работы".
Як паведамляе "Белсат", такі ліст, у прыватнасці атрымаў гродзенскі аддзел культуры.
Ліст з выдавецтва "Беларусь" / t.me/belsat
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.