Кодэкс аб культуры: без пасведчання можна будзе правесці толькі вяселле
Первоманс у ОК16 / Еўрарадыё
Мінкульт будзе весці рэестр арганізатараў культурна-гледных імпрэз. Тыя, хто не зарэгістраваны ў гэтым рэестры, праводзіць культурныя імпрэзы не зможа. Гэта адно з наватарстваў беларускага Кодэкса аб культуры.
Каб правесці любую культурную імпрэзу ў Беларусі, трэба будзе атрымаць адмысловае пасведчанне “на права арганізацыі і правядзення культурнай імпрэзы”. Без пасведчання можна будзе правесці толькі юбілей ці вяселле — і тое “для ўласных патрэб і без атрымання прыбытку”.
Папраўкі абмяжоўваюць і магчымасці экскурсаводаў. Згодна абноўленаму кодэксу, абслугоўванне наведнікаў музеяў дазваляецца толькі працаўнікам гэтых музеяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.