Пры ўрадзе Беларусі ствараюць камісію па вяртанні культурных каштоўнасцяў

Пры ўрадзе Беларусі ствараюць камісію па вяртанні культурных каштоўнасцяў

Беларускі ўрад стварае камісію па вяртанні з-за мяжы культурных каштоўнасцяў і вызначыў спіс дзяржаўных установаў, асабліва значных для беларускай культуры. Гэтыя меры прынятыя для рэалізацыі Кодэкса аб культуры і змяшчаюцца ў пастанове Саўміна №25 ад 13 студзеня 2017 года, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Адзначаецца, што дзяржустановы, які ўвайшлі ў пералік, маюць асаблівае значэнне для захавання, развіцця, распаўсюду і (або) папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры. Іх рэарганізацыя і ліквідацыя ажыццяўляюцца са згоды ўрада. У гэты спіс увайшлі 12 установаў, у тым ліку Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча ды інш.

Таксама пры ўрадзе ствараецца камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзеннію ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі. У гэтую камісію ўвайшлі прадстаўнікі МЗС, Мініфармацыі, Мінкульта, Мінфіна, Беларускага фонду культуры, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнага гістарычнага архіва. Сустаршынямі прызначаныя намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў і намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко.

Акрамя таго ўрад унёс змены ў 16 пастановаў. Напрыклад, у новай рэдакцыі даюцца правілы аказання паслуг па паказе фільмаў.

Пастанова набывае моц з 3 лютага 2017 года

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі